60-ці гадовы вадзіцель аўтамабіля “Фольксваген Пасат” рухаўся па вуліцы Грамадоўскай у бок Буйніцкага.

На нязначным закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасць і не справіўся з кіраваннем.

У выніку гэтага машына ўрэзалася ў асвятляльную мачту. 

– Пасажырка машыны, 56-гадовая жанчына, загинула на месцы здарэння, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош. – Мужчына, які дастаўлены ў рэанімацыю. Следчы камітэт праводзіць праверку. І вадзіцеля ўзятыя пробы на прадмет алкагольнага ап’янення. Вядома, што ні вадзіцель, ні пасажырка, не былі прышпіленыя.