Аналіз аварыйнасці сведчыць пра неспрыяльную дарожную абстаноўку, якая складваецца на аўтамабільнай дарозе Р-28 Мінск – Маладзечна – Нарач і ў Маладзечанскім раёне ў цэлым.

У сувязі з гэтым ад 22 па 25 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач. Пры гэтым будзе выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем патрабаванняў правілаў дарожнага руху.

Асаблівую ўвагу нададуць спыненню парушэнняў пешаходамі, кантролі за перавозкай дзяцей-пасажыраў, выяўленню нецвярозых кіроўцаў, асоб, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі, парушэнняў хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і манеўравання.

Да парушальнікаў будуць ужытыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання ў адпаведнасці з заканадаўствам, папярэджвае ДАІ Мінскай вобласці.