У ноч з 6 на 7 студзеня невядомы скраў грошы з касцёла ў Даўгінаве, распавялі ў Вілейскім РАУС.

Злодзей пабіў акно і ўлез у будынак. У касцёле было дзве скрыні з ахвяраваннямі вернікаў на патрэбы храма.

Адну са скрынь і прыхапіў злодзей. У ёй было каля 200 рублёў.