30 снежня мінулага года у адной з кватэр па вуліцы Міру ў Маладзечне 59-гадовая маці выпівала разам з 36-гадовым сынам. “Мерапрыемства” скончылася трагедыяй.

Выпіўшы, маці і сын пачалі сварыцца. Жанчына схапіла нож і адзін раз пырнула ім сына ў грудзі.

Потым дапамагла яму легчы на ложак і патэлефанавала ў “хуткую”.

Цяпер сын праходзіць лячэнне ў бальніцы. Па словах Юрыя Багушэвіча, старшага следчага Маладзечанскага РАСК, жыццю пацярпелага нічога не пагражае.

Жанчыну затрымалі. Раней яна судзімая не была. Цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.