Каля васьмі гадзін раніцы 9 студзеня у Радашкавічах 57-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Вольва S60” пры выездзе з другараднай дарогі на вуліцу Савецкую не саступіў дарогу.

А па ёй ехала “Рэно Кліо”. Адбылося сутыкненне.

Пасля чаго “Рэно” перакулілася. Кіравала ёй 35-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна. У выніку аварыі яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму  лёгкай ступені, страсенне галаўнога мозгу, множныя колатыя і выцятыя раны цемянной вобласці. Жанчыну не шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.