30 снежня мінулага года 32-гадовы маладзечанец адпачываў з сябрамі ў адным з бараў горада. Выпілі, захацелі дадому, а таксі не знайшлі.

Тады хлопцы папрасілі незнаёмага кіроўцу на мікрааўтобусе “Мэрсэдэс” падвезці іх дадому. Кіроўца адмовіўся.

За гэта 32-гадовы мужчына некалькі разоў стукнуў нагой у дзверы мікрааўтобуса і разам з сябрамі ўцёк.

Гаспадар машыны дагнаў яго ў шостым мікрараёне, затрымаў і патэлефанаваў у міліцыю.

Аказалася, што парушальнік судзімы за хуліганства і адбывае пакаранне без знаходжання ва ўстанове закрытага тыпу.

Сваімі хуліганскімі дзеяннямі мужчына нанёс урон гаспадару машыны ў 370 рублёў. Гэтую суму парушальнік кампенсаваў. Аднак 9 студзеня на яго завялі крымінальную справу.