Адразу пасля Новага года супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывельнага і расліннага свету затрымалі двух браканьераў на возеры Свір.

Мужчыны паставілі чатыры сеткі і злавілі 19 судакоў, пяць ляшчоў і аднаго карася. Улоў важыў 29 кілаграмаў.

Браканьераў з уловам на беразе сустрэлі інспектары.

Цяпер парушальнікі мусяць заплаціць за ўрон, што нанеслі навакольнаму асяроддзю, 3 тысячы 185 рублёў. Таксама ў іх канфіскавалі сеткі, рыбу і лодку.

Парушальнікі нанеслі шкоду ў асабліва буйным памеры. Таму супраць іх завялі крымінальную справу. Мужчынам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Калі ў вас узнікаюць пытанні, што датычацца аховы дзікіх жывёл, рыбных і лясных рэсурсаў, вы можаце патэлефанаваць у Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8-01797-50-7-40.