Паседжанне суда па іску бацькоў Вікторыі Папчэні аб спагнанні маральнай шкоды пачалося са спазненнем амаль у паўгадзіны.

16.32. 

Бацькі Вікторыі Папчэні  Алег і Юлія Папчэня падалі пазоў аб спагнанні маральнай шкоды да аддзелу адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама і да двух сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – “Усход-Агра», на полі якога працавала дзяўчынка, і “Хоўхлава”, якому належаў грузавік МАЗ, наехаў на Віку.
На папярэдніх пасяджэннях суддзя Ігар Гарановіч ў якасці суадказнікаў прыцягнуў таксама кіроўцу МАЗа Паўла Цыбіна і настаўніц школы № 11, дзе вучылася Вікторыя, Вольгі Завадскай і Ірыны Апанасевіч.

16.34

Суддзя чытае, што Папчэні адмаўляюцца ад іску да фізічных асобаў. Але суд адмовіў ім у гэтым.

16. 47.

Суддзя зачытвае рашэнне. Ён кажа, што Алег і Юлія Папчэня вінаваць у трагедыі старшыню Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Яхнаўца, загадчыцу аддзела адукацыі, спорту і турызму Іну Драпезу, намесніка па выхаваўчай рабоце СШ № 11 Дзяніса Курца а таксама кіраўніка “Усход-АГРА” Аляксандра Жыгарэнку

16.48.

Ні райвыканкам, ні “Усход -агра”, ні настаўнікі сваёй віны не прызнаюць.

16.49.

Суд пастанавіў вярнуць Алегу Папчэні дзяржпошліну ў памеры 69 рублёў, якія той заплаціў памылкова. 

16.59.

Суд прыходзіць да высновы спагнаць са школы па 7500 тысяч рублёў кожнаму з бацькоў Вікторыі, а з гаспадаркі “Хоўхлава” па 17 500. Агулам – 50 000 рублёў. 

17.00

Іск да Аляксандра Яхнаўца, Іны Драпезы, настаўніц Вольгі Завадскай і Ірыны Апанасевіч, да райвыканкама і аддзела адукацыі суд не задаволіў. 

Суд скончаны.