22 студзеня ў Вілейскі РАУС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што на лёдзе загінуў яго айчым.

У РАСК Вілейкі распавялі, што трое мужчын прыехалі з Валожыншчыны на Вілейскае вадасховішча. Яны рыбачылі ля вёскі Нясцёркі, выпівалі.

Пасля двое мужчын пайшлі спаць у машыну, а адзін застаўся ў палатцы. Ён грэўся газавай гарэлкай. Верагодна смерць надышла ад атручвання чадам.

У Вілейскай выратавальнай станцыі паведамілі, што гэта першая ахвяра на лёдзе ў 2018 годзе.