Каля 19:20 па дарозе на Вольве з паўпрычэпам ехаў жыхар Мінска. На закругленні дарогі ён зачапіў машынай кіроўцу з Вілейкі. У выніку малады чалавек атрымаў удар і пералом ступні.

Па словах Кацярыны Млечкі, намесніка начальніка Вілейскага РАУС, пацярпелы кіроўца ўключыў аварыйныя фары, аднак не паставіў на дарозе аварыйны знак.

Умовы надвор’я таксама былі неспрыяльныя: мокры снег, слізка, цёмны час сутак.