У суботу ўвечары ў вёсцы Паграбішча на Вілейшчыне згарэла драўляная лазня.

Калі прыехалі выратавальнікі, невялікая драўляная лазня памерам два на чатыры метры гарэла адкрытым полымем.

Па словах супрацоўнікаў Вілейскага РАНС, у лазні была печка. Напярэдадні яе тапілі. Паколькі печка была складзеная няправільна, здарыўся пажар. Драўлялная лазня цалкам згарэла.