Прыехаўшы на лецішча ў Івонцавічы, жыхарка Вілейкі не знайшла там посуду. Пра гэта паведаміла ў міліцыю.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што посуд у перыяд ад 17 па 30 студзеня скраў 57-гадовы жыхар Вілейкі.

Кошт посуду складае каля 35 рублёў, распавялі ў Вілейскім РАСК. Завялі крымінальную справу па артыкуле “крадзеж”.