37 мільёнаў рублёў накіруюць сёлета на праектаванне і будаўніцтва ўстаноў адукацыі на Міншчыне, паведамляе БелТА.

Сёлета будуць рабіць рамонт у Крывічскім вучэбна-педагагічным комплексе на Мядзельшчыне.

Таксама падрыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю па Даўгінаўскай сярэдняй школе, што на Вілейшчыне, для рамонту ў 2019 годзе.