Для прафілактыкі п’янства і алкагалізма Ашмянскі райвыканкам рэкамендуе магазінам 3 лютага не прадаваць алкаголь ад 17 гадзін да заканчэння работы гандлёвага аб’екта.

Гэтая рэкамендацыя не распаўсюджваецца на крамы, размешчаныя на аўтазапраўках.

У аддзеле эканомікі Вілейскага райвыканкама карэспандэту “РГ” паведамілі, што ў Вілейцы продаж алкаголю не забаранялі. Па дадзеных аддзела гандлю Маладзечанскага райвыканкама, не будзе ніякіх абмежаванняў і ў Маладзечне.