У ЗША і Канадзе сёння Дзень сурка.

У Амерыцы лічыцца, што вясна будзе ранняй, калі сурок Філ са штата Пенсільванія вылезе з нары і не спалохаецца свайго ценю, інакш вясны прыйдзецца чакаць яшчэ шэсць тыдняў.

У гэты дзень па тэлеканалах паказваюць фільм “Дзень сурка” з Білам Мюрэем. Сёлета фільму спаўняецца 25 гадоў!