Ён нагадаў, наколькі сур’ёзная ўвага ў мінулым годзе была ўдзелена добраўпарадкаванню Смалявічаў, якія сталі сталіцай абласных “Дажынак”.

“Але ўсё гэта было зроблена не толькі дзеля свята, а для таго, каб акумуляваць грошы і прывесці ў парадак гэтую тэрыторыю. У гэтым годзе “Дажынкі” прыме Мядзел, і ўжо вызначаны крыніцы фінансавання работ. Да восені, думаю, зробім і гасцініцу, якая стала даўгабудам, і многія іншыя пытанні будуць вырашаны, што дазволіць гэтаму гораду стаць яшчэ больш утульным”,  – адзначыў Анатоль Ісачанка. Ён дадаў, што праца па добраўпарадкаванні розных населеных пунктаў Мінскай вобласці будзе весціся планамерна.