38-гадовы жыхар Вілейкі прыйшоў да жонкі, каб забраць свае рэчы. Аднак жанчына не пусціла мужа, з якім знаходзілася ў працэсе развода. Мужчына выклікаў міліцыю.

Тады ж, 5 лютага, іншы віляйчанін прыйшоў дамоў з ізалятара часовага ўтрымання. Там ён знаходзіўся за скандал з жонкай. Жанчына ўставіла ключ у замок і таксама не пусціла мужа, які мусіў выклікаць міліцыю, распавяла намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.