Расплаўленая панэль, патрэсканае лабавое шкло, закураны салон. Да такіх вынікаў прывёў пажар у “Аўдзі-80” у вёсцы Лукавец на Вілейшчыне.

Пра пажар выратавальнікам раніцай 6 лютага паведаміў гаспадар. Ён сказаў, што праграваў машыну, а з яе пайшоў дым.

Мужчына паспеў патушыць машыну яшчэ да прыезду выратавальнікаў. Прычына пажару пакуль невядомая, яе высвятляюць, распавялі ў вілейскім РАНС.