Ад 8 да 10 лютага аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства.

Мэта мерапрыемства – прафілактыка злачынстваў на чыгунцы.

Каб не стаць ахвярай злачынства, кіруйцеся наступнымі парадамі:

– Каштоўныя рэчы захоўвайце пры сабе

– Не пакідайце маёмасць без нагляду

– Не перадавайце свае рэчы незнаёмым

– Не распівайце спіртныя напоі ў цягніку

– Не давайце свой мабільны тэлефон незнаёмым людзям

– Не спіце ў цягніках, калі маеце пры сабе каштоўныя рэчы і грошы

Калі вы ўсё ж сталі ахвярай або сведкай злачынства ў цягніку, транспартная міліцыя просіць своечасова звяртацца ў аператыўна-дзяжурную службу Маладзечненскага АУСТ па тэлефонах 8 (0176) 770986, 742416 або па тэлефоне 102.

Грамадзян, якія распіваюць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі ў грамадскім месцы, прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці. Ім пагражае штраф да васьмі базавых велічынь.

За крадзеж маёмасці прадугледжана крымінальная адказнасць. Гэта штраф, выпраўленчыя работы да двух гадоў, арышт да шасці месяцаў, абмежаванне або пазбаўленне волі да трох гадоў.