Лёд на Вілейскім вадасховішчы па-ранейшаму бяспечны. Але з пачатку гада загінуў ужо другі рыбак. Як паведамілі ў вілейскай выратавальнай станцыі, хутчэй за ўсё, мужчына ўчадзеў, як і валожынец у студзені.

Трагедыя адбылася 8 лютага. 58-гадовы мінчанін з сябрамі рыбачыў недалёка ад выратавальнай станцыі.

У абед мужчына пайшоў у палатку адпачыць, пра што сказаў сябрам. Пасля пяці гадзін вечара сябар знайшоў яго ў палатцы без прыкмет жыцця.

Да прыезду міліцыі і дактароў выратавальнікі спрабавалі з дапамогай медыцынскіх працэдур ўратаваць мужчыну, але безвынікова.

Папярэдняя прычына смерці – атручванне чадам. На сённяшні дзень праводзяць праверку.