17-18 лютага на другім паверсе басейна “Сатурн” адбудуцца адкрытыя спаборніцтвы па дартсе.

Пра гэта распавёў арганізатар спаборніцтваў Міхаіл Шульжыцкі.

– Гэта не простыя спаборніцтвы, а трохбор’е. Удзельнікі пазмагаюцца ў дыяганалі, раўндзе і мішэнях.

Міхаіл Шульжыцкі распавёў, што ўзнагародзяць пераможцаў у кожным этапе, а галоўны пераможца вызначыцца па выніках усіх трох этапаў.

– На сёння зарэгістраваліся для ўдзелу пакуль толькі шэсць чалавек, аднак заўякі будзем прымаць літаральна да 10 гадзін у суботу.

Зарэгістравацца можна ў басейне, або па тэлефоне 8-044-767-81-09.