– Па настаўніках будзем разбірацца сур’ёзным чынам. Трэба за будучую пяцігодку і астатні час заробак настаўнікам падвойваць. Гэта не папулізм. Настаўнік у нас сёння застаўся галоўным звяном на вёсцы, у малых гарадах, раённых цэнтрах. І нават у Мінску, абласных цэнтрах наша апора — настаўнік2, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Таксама неабходна дамагчыся таго, каб новаспечаныя педагогі, атрымаўшы адукацыю, не сыходзілі са школы.

– Я ведаю, што тэндэнцыя ўжо зваротная пайшла.

Ведаю некаторых асабіста, якія сышлі на добры заробак, а сёння гатовы вярнуцца назад у школу на больш нізкі. Чаму?

– Бо адпачынкі добрыя, свабода пэўная — у школе адпрацаваў (лічы, да 15—16 гадзін асноўная нагрузка) і вольны, не прывязаны да стала, як бухгалтар, эканаміст. Але заробак настаўніка нізкім быць не павінен, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што нізкія заробкі і ў работнікаў дзіцячых садкоў, малодшага медыцынскага персаналу, хоць праца ў іх каласальная. «І ў культуры, сацыяльным забеспячэнні. Паціху іх трэба падцягваць вышэй, і за кошт іх у гэтым годзе мы павінны перасягнуць 1 тыс. рублёў. Вядома, зарплата будзе расці і ў высокааплатнага, і ў сярэдняга звяна. Але мой кантроль — за гэтым пластом насельніцтва, які атрымлівае нізкую зарплату», — папярэдзіў ён.

“Таму за квартал мы выходзім на Br1 тыс.

І крыху больш і далей патрохі ў залежнасці ад росту эканомікі пачынаем дадаваць заробак. Дзесьці зэканоміць трэба, дзесьці менш спаліць, але людзям трэба даць заробак. Гэта і стымуляванне ўнутранага попыту, дарма ігнаруем яго, — лічыць кіраўнік дзяржавы. — Мяне радуе, што попыт з боку насельніцтва ў нас расце, але хацелася б хутчэй. Таму людзям трэба плаціць нармальны заробак, але грошы трэба зарабіць — тут пытанняў няма.

“Наша ніва” паводле “БелТА”