У суботу, 17 лютага, у спартыўна-забаўляльным цэнтры ў Маладзечне прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод дзяўчат 2001-2003 гадоў нараджэння.

У першынстве Мінскай вобласці ўзялі ўдзел каманды з Маладзечна, Жодзіна, Валожына, Пухавічаў, Старых Дарог, Нясвіжа, Чэрвеня. 

Па выніках спаборніцтваў, першае месца атрымалі падначаленыя Уладзіміра Макоўскага з Маладзечна. Другое месца ў каманды з Пухавічаў, трэція – дзяўчаты з Жодзіна.