Сакавіцкая раніца ў вёсцы – гэта нешта. Спяваюць пеўні, брэшуць сабакі, з комінаў ідзе пахучы дым, вяскоўцы спяшаюцца па справах.
І хоць пакуль на палях не гудуць трактары, але ў паветры ўжо носіцца пах гною. Птушкі і нават коцікі на вярбе, якія ўжо распусціліся, падказваюць, што вясна будзе.