Канцэрт пачнецца ў 15:00 па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 45-а. Уваход вольны!
Імпрэзу зладзяць у рамках кампаніі “Будзьма разам”.

Музыка гурта бярэ свае вытокі з узаемаперасячэньня багатай акадэмічнай школы Беларусі, сучаснай паэзіі унікальнае беларускай аўтэнтыкі. Песні не ўвагнаныя ў жорсткія стандарты жанру, стылю і тэматыкі. Гэта беларускія песні ХХІ стагодздзя.

Аўтар і кіраўнік праекта, гітара і голас – даследчык, кампазітар і спявак Максім Іўкін.