У бліжэйшы час у Вілейскім краязнаўчым музеі пачне працаваць новая доўгатэрміновая экспазіцыя “Вілейка. Горад і яго жыхары”.
– Мы заўважылі, што цікавасць наведнікаў да вайсковай тэматыкі паступова зніжаецца, – распавяла “Рэгіянальнай газеце” дырэктар музея Надзея Аўдзей.

Таму супрацоўнікі цяпер працуюць над стварэннем новай экспазіцыі. Нагадаем, што да гэтага часу ў музеі прадстаўлялі экспазіцыю “Дзве вайны – памяць адна”.

Па словах Надзеі, цяпер наведнікі змогуць пабачыць фотаздымкі вілейскага фатографа Беркі Бермана, прадметы з паўсядзённага жыцця яўрэяў Вілейкі, дакументы, фотаздымкі з вілейскай гімназіі, якая месцілася да вайны на месцы сучаснай школы №3.