Трагедыя адбылася 17 сакавіка ў 6.45, паведамілі БелТА ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Кіраўнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на аўтамабілі «Ніва Шэўрале» накіроўваўся на тэрыторыю фермы, але наехаў на шлагбаум.

62-гадовы кіроўца атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх загінуў на месцы аварыі. У аўтамабілі знаходзіліся таксама дзве жанчыны. Яны не пацярпелі. Праводзяць праверку.