Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла навучальную праграму факультатыўных заняткаў «Украінская мова» для V0-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Вучэбная праграма размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале Беларусі, піша “Наша Ніва”.

Цяпер зацікаўленыя асобы могуць звяртацца да дырэктараў беларускіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў з мэтай арганізацыі ўрокаў украінскай мовы.

Зараз украінцы Беларусі (як і палякі, літоўцы, яўрэі), маюць рэальную магчымасць рэалізаваць права на вывучэнне роднай мовы на ўзроўні пачатковай і базавай школы.