27 сакавіка ў Палацы культуры ў Вілейцы зладзяць тэатральны капуснік, прысвечаны міжнароднаму Дню тэатра.
У праграме паўдзельнічаюць творчыя калектывы Палаца, артысты з Ільі і вілейскіх гімназій.

Палац запрашае да супрацоўніцтва дзіцячыя і дарослыя тэатральныя калектывы і выканаўцаў з гумарыстычнымі нумарамі.

Даведкі па тэлефонах 8(01771) 5-50-39, 5-44-90.

Пачатак у 18.00.