У сярэднім вада з бутэлек змяшчае 325 мікрачасціц пластыку на адзін літр. Да такое высновы прыйшлі навукоўцы з Універсітэта штата Нью-Ёрк, якія апублікавалі сваю працу на orbmedia.org.
У сваім даследаванні хімікі даследавалі 259 бутэлек вады з дзевяці краін Еўропы, Афрыкі, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Сярод адабраных асобнікаў былі і прадстаўнікі вядомых сусветных брэндаў.

Хімічны аналіз паказаў, што з усіх бутэлек толькі 17 не ўтрымлівалі слядоў пластыку, у той час як у астатніх было знойдзена ажно да дзесяці тысяч часціц гэтага рэчыва на літр. Сярэдні ж атрыманы паказчык — 325 мікрачасціц.

Большасць часціц апынуліся памерам ад шасці да 100 мікраметраў, што прыблізна адпавядае таўшчыні чалавечага воласа.

Пры гэтым вялікую долю знойдзеных у вадзе пластыкаў складае поліпрапілен, з якога вырабляюцца крышкі бутэлек.