Учора памёр журналіст, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Трафімавіч Чарняўскі.
Міхась Чарняўскі нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Мікасецк на Мядзельшчыне. У 1944 годзе пайшоў у партызаны. Пасля вызвалення радзімы змагаўся з фашызмам на франтавой перадавой. Двойчы быў паранены.

Пасляваеннае сваё жыццё Міхась Чарняўскі звязаў з журналістыкай. Жыў у курортным пасёлку Нарач (Купа). Працаваў у раённым друку на Мядзельшчыне. Быў пазаштатным аўтарам “Рэгіянальнай газеты”.

Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Міхаіла Трафімавіча.