Фотасесія прайшла ў рамках праекта “Асаблівая прыгажосць”, які распавядае пра мадэляў з сіндромам Дауна. Мэта праекта – паказаць, што яны мараць пра тое ж, што і іх аднагодкі – атрымліваць асалоду ад жыцця, займацца любімай справай, падабацца людзям, адчуваць сябе прывабнымі. Ідэя нарадзілася ў Алены Жданюк ў працэсе навучання ў стартап-школе праекта Еўрапейскага Саюза “Валожын без бар’ераў”.

Падтрымала праект першая беларуская мадэль з ДЦП Ангеліна Уэльская. Перад фотасесіяй яна правяла майстар-клас з юнымі мадэлямі і падзялілася сакрэтамі майстэрства.

– Гэты праект  – незвычайны прыклад “мужнасці недасканаласці “, які дазваляе прымаць сябе і навакольных такімі, якія яны ёсць. Нам усім трэба стаіцца ў чаканні – унутраная свабода удзельніц праекта вядзе да пошукаў новай прыгажосці, – лічыць Ангеліна.

За мяжой ёсць шмат паспяховых мадэляў, якія выходзяць за рамкі шаблонаў. Адзін з самых яскравых прыкладаў–  аўстралійка з сіндромам Дауна Мадлен Сцюард. Нягледзячы на гэта, яна не адчувае аніякіх перашкодаў на шляху да ажыццяўлення сваіх планаў і жаданняў. Дзяўчына на ўласным прыкладзе даказала, што прыгажосць можа быць рознай,  якая не павинна прытрымлівацца пэўных канонаў і штампаў.

Што рухае удзельніцамі праекта “Асаблівая прыгажосць”?  Чаму яны хочуць быць мадэлямі?

– Таму што я хачу падабацца. У мяне ёсць бігудзі, цені, я люблю быць прыгожай”, –  падзялілася удзельніца праекта Ганна Рай.

Над праектам працуе каманда таленавітых спецыялістаў: фатограф Данііл Анохін, візажыст Марыя Машуціна, відэааператары Сяргей Сілівончык і Вера Грыцэль.

“Асаблівая прыгажосць” – гэта прастора, свабодная ад шаблонаў і стэрэатыпаў. Прыгажосць можа быць рознай.

Відэа: Руслан Сяргей – кіраўнік прадакшн кампаніі S.R. Studio, якая дапамагла ў здымкам на дабрачынных пачатках.