Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні творчай моладзі ў Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры, піша БелТА.
Ён акцэнтаваў увагу на праблеме залішняй нагрузкі школьнікаў. «Не трэба перагружаць дзяцей, не трэба іх рабіць у школе студэнтамі», — сказаў ён.

На думку кіраўніка дзяржавы, у школах трэба выкладаць тое, што застанецца ў галаве пасля ўступлення ў дарослае самастойнае жыццё.