Большасць рыб Беларусі нерасцяцца вясной. У гэты перыяд ёсць асаблівыя патрабаванні да рыбакоў.
У перыяд нерасту працуюць ахоўныя меры, якія забараняюць лавіць усе віды рыб.

Для Брэсцкай і Гомельскай абласцей гэты перыяд доўжыцца ад 20 сакавіка да 18 мая. Для Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей – ад 1 красавіка да 30 мая. Для Віцебскай вобласці – ад 10 красавіка да 8 чэрвеня.

Падчас нераставай забароны аматарскае рыбалоўства не забароненае, але абмежаванае.

Рыбачыць можна толькі адной вудой з адным кручком ці спінінгам са штучнай прыманкай. Можна выкарыстоўваць адзінарны, двайны ці трайны кручок.

Рыбачыць толькі з берагу, не заходзячы ў ваду, ці з ільду, штучных пабудоў толькі ў светлы час.

Выкарыстанне любых іншых прыладаў ці спосабаў расцэньваецца як парушэнне і цягне штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 490 да 1225 рублёў).

За рыбу, злоўленую забароненым спосабам, парушальнік выплаціць шкоду.

У перыяд нерасту шкода вымяраецца трайной таксай.

За шкоду на 100 і больш базавых могуць узбудзіць крымінальную справу.