Учора каля дзесяці гадзін вечара смаргонскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Кеўлы Сінькаўскага сельсавета.
Згарэла маёмасць, сцены, перакрыцці.

У хуткім часе пасля прыезду ў адным з жылых пакояў дома выратавальнікі знайшлі абгарэлы труп гаспадара.

Дакладную прычыну высвятляюць. Верагодна, пажар мог адбыцца з-за неасцярожнасці падчас курэння.