14 красавіка вясновы рэгіянальны кірмаш правядуць у Маладзечне,  21 красавіка  –  у Вілейцы.
На маладзечанскім кірмашы сваю прадукцыю прапануюць арганізацыі Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Лагойскага, Мінскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Смалявіцкага раёнаў і Жодзіна.

На кірмашы ў Вілейцы паўдзельнічаюць гандляры з Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Мінскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў.

Прапануюць сельскагаспадарчую прадукцыю, харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, ўгнаенні, насенне і пасадачны матэрыял, сельскагаспадарчы інвентаром, вырабы рамеснікаў.