МНС выклікалі гараджане, якія заўважылі, што жывёла ўпала ў халодную ваду і не магла выбрацца. Пры дапамозе адмысловага абсталявання ратавальнікі выцягнулі сабаку на бераг і перадалі яго работнікам службы адлову. Сабаку адвезлі ў пункт часовага знаходжання бяздомных жывёл.

Далейшае яго жыццё залежала ад неабыякавых людзей. Па законе ў сабакі было пяць сутак — пасля яе павінны былі ўсыпіць. Але ў лёс сабакі ўмяшаўся работнік службы адлову Генадзь Рухлевич. Разам са сваім калегам ён каля месяца глядзеў сабаку і аддаваў яму ўзятыя з дому абеды.

– Да нас трапляе вельмі шмат добрых жывёл, усыпляць іх шкада. Але чамусьці менавіта да гэтага сабакі я паставіўся асабліва. Нават думаў пра тое, каб забраць яго дадому, — распавёў парталу 0154.by Генадзь.

Аперацыя па выратаванні. Фота nn.by.

Гаспадароў сабаку вельмі доўга не маглі знайсці. Тады дачка Генадзя, якая жыве ў Гродне, размясціла на адным з сайтаў аб’яву аб выратаваным сабаку — і вось знайшліся людзі, якія захацелі забраць яго сабе. Сабака з’ехаў у Астравец!

— Вельмі спадзяюся, што сабака трапіў у добрыя рукі. Гэта вельмі добры, выхаваны сабака, заўсёды лапу падаваў. Хацелася б, каб яму зноў пашанцавала, — кажа Генадзь Рухлевіч.