Сустрэча была лаканічнай, прайшла ў камернай атмасферы і сабрала блізкіх, сяброў і прыхільнікаў творчасці Усевалада.

Па словах аўтара, ён вельмі ашчадна, у адрозненне ад папярэдніх дзвюх кніг (куды ўвайшло літаральна ўсё, напісанае на той момант), паставіўся да адбору вершаў для новага зборніка.

Паэт прадставіў найлепшыя свае творы: як грамадзянскую лірыку, так і сатырычна-гумарыстычную, таму гледачы мелі нагоду і пасумаваць, і пасмяяцца. Смяяліся, варта адзначыць, больш.

Акрамя ўласна паэтычных чытанняў, былі яшчэ выступ рэдактара і стыльрэдактара кнігі Анатоля Івашчанкі, а таксама дэбютнае выкананне раманса на верш Усевалада, які праспяваў Зміцер Бартосік.

Сябры і прыхільнікі паэта.
Выступае бард Зміцер Бартосік.

Даведка “РГ”

Усевалад Сцебурака нарадзіўся ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў. Малодшы брат — Анатоль Сцебурака — беларускі гісторык, дацэнт БДУ. У дзяцінстве жыў у Жлобіне і на Случчыне.  У 1990 годзе сям’я пераехала ў Вілейку, дзе Усевалад атрымаў сярэднюю адукацыю ў гімназіі. Тут сёння жывуць бацькі Усевалада. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка ў 2003 годзе, аспірантуру па спецыяльнасці “Гісторыя Беларусі” БДТУ ў 2006 годзе. З 1998 года жыве ў Мінску.

Фота lit-bel.org.