У вілейскім райвыканкаме распавялі , колькі дамоў плануюць здаць і пабудаваць у 2018 годзе.
Сёлета здадуць 30-кватэрны дом па вуліцы Незалежнасці ў Вілейцы. Яго будуюць па дзяржзаказе.

40-кватэрны дом у “Паўночным-36”, дзе будзе арэнднае жыллё, пачнуць будаваць.

На працягу года пабудуюць і дом у 80 кватэр у мікрараёне “Паўночны-37”. Палова кватэр у гэтым доме – сацыяльныя.

Пра тое, што яшчэ плануюць пабудаваць і адрамантаваць у Вілейцы, чытайце ў бліжэйшых нумарах “Рэгіянальнай газеты”.