Маладзечанскі райаддзел міліцыі вышуквае Элу Станіславаўну Міцкевіч.
Жанчына нарадзілася 3 студзеня 1968 года. Жыве ў Маладзечне на Крынічнай.

10 сакавіка паехала на працу на рынак “Ждановічы”. Дагэтуль невядома, дзе яна.

На выгляд зніклай 50 год, рост 160-174 сантыметры. Смуглы твар, шэрыя вочы, прамыя чорныя валасы.

Была апранутая ў шэрую вязаную шапку, чорную кароткую зімовую куртку, чорныя брукі, чорныя зімовыя чаравікі.

Мела карычневую жаночую сумку.

Калі вы штосьці ведаеце пра месца знаходжання зніклай, калі ласка, паведаміце маладзечанскай міліцыі. Тэлефоны: (80176) 74-96-83, 77-16-56, (8029) 555-49-71 ці 102.