Чорны колер – модны трэнд у сферы прадуктаў харчавання, сцвярджае вытворца. У Магілёве марожанае колеру ночы робяць са смакам чорных парэчак. У кожны ражок, таксама чорны, дададзены журавінавы джэм. Па словах прадстаўнікоў вытворцы, аналагаў чорнаму марожанаму ў Беларусі пакуль няма.