Сёння музей Янкі Купалы ў Вязынцы і студэнцкае этнаграфічнае таварыства зладзілі традыцыйнае Гуканне вясны на радзіме Янкі Купалы, у Вязынцы.

Карагоды-карагоды.
Апошнія штрыхі.
Сустрэча.

Як заўжды, былі песні, карагоды ў сотню чалавек, гульні, арэлі, папяровыя птушкі, травяная гарбата, гандляры з прысмакамі, сувенірамі і ўпрыгажэннямі.

Просценькія, але аўтарскія, завушніцы з бісеру каштавалі пяць рублёў. Пагрэцца кубкам гарбаты прапаноўвалі за рубель пецьдзесят капеек. Столькі ж каштаваў кавалак пірага з яблыкамі.

Вяснянкі ў выкананні дзяцей.
Вызынскія краявіды.
За размовамі.

– Менавіта ў гэтай калысцы калыхалі будучага паэта? – з усёй сваёй датошнасцю запыталі мы ў экскурсавода ў музеі.

– Калыска – сапраўды таго часу і карысталіся ёй у гэтай мясцовасці, – шчыра патлумачылі нам. – Сказаць дакладна, што ў ёй ляжаў маленькі Ясь, нельга. Але ў вёсцы такія рэчы перадавалі з сям’і ў сям’ю, калі нараджаліся немаўляты. Таму верагоднасць ёсць.

Вясна, прыходзь! Мы зрабілі птушку.
А вакол яшчэ снег.
Вясновы настрой.
Гульні нашых прабабуль.
Клічуць вясну.
Прыгажуня ў птушках.
“Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”. Першая сустрэча з класікам.

Фота аўтара.