У вёсцы Чэхаўшчына жыве сям’я, якая некалькі год там прыехала з Расіі, з гораду Камсамольска. Здавалася б, чаму б маці, дачцы і сыну не жыць спакойна, маючы від на жыхарства, але не тут было.
Старшы слечы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік расказаў, што да гэтага выпадку, сына тройчы дэпартавалі з Беларусі. Але цяпер гаворка пойдзе пра 30-гадовую дачку.

За некалькі дробных учынкаў, якія жанчына здейсніла па п’яні, было прынята рашэнне дэпартаваць яе з краіны.

Каб упэўніцца ў тым, што дачка ўладкуе сваё жыццё ў Расіі, маці паехалі з дачкой да Масквы.

Там, на Беларускім вакзале, жанчыны пазнаёміліся з яшчэ адной жанчынай, якая вызвалася дапамагчы ўладкаваць 30-гадовую жанчыну на працу ў Смаленску.

На гэтым маці з дачкой развіталіся.

Прыехаўшы ў Смаленск, новая знаёмая папрасіла пачакаць яе тут, на вакзале. Вядома, што больш тая не вярнулася.

Жанчына, якую дэпартавалі з Валожына, засталася жыць на вакзале.

Так прайшло тры месяцы, з верасня па снежань. А ў снежні жанчына схапілася, што ёй хутка нараджаць. Так, на момант дэпартацыі, яна ўжо была цяжарная.

Жанчына патэлефанавала маці і папрасіла забраць яе дадому.

Жанчына прыехала. Удваіх вярнуліся ў Чэхаўшчыну.

Калі надыйшоў час нараджаць, вядома, жанчына легла ў радзільню. Адтуль і паведамілі ў міліцыю, што жанчына знаходзіцца ў Беларусі.

– І як не шкада было маладую маму, – кажа Сяргей Лапцік, – але па законе мы вымушаныя былі ўзбудзіць крымінальную справу па артыкуле 371, частка 2.

Мараль гісторыі простая: калі вы замежны грамадзянін, не парушайце беларускія законы і ніхто вам не будзе перашкаджаць гадаваць дзяцей у Беларусі.