1 красавіка ў Вілейцы затрымалі кіроўцу аўтамабіля “Опель Астра” за перавышэнне хуткасці. Адбылося гэта каля 14.00 на Стаханаўскай, распавялі ў Вілейскім РАУС.
Пасля супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што мужчына нецвярозы. Да таго ж у салоне знаходзілася дзіця без спецыяльнага дзіцячага сядзення.

За парушэнне мужчына атрымае штраф і будзе пазбаўлены права кіраваць аўтамабілем на тры гады.