Гомель

Трагедыя адбылася 30 сакавіка ў 22 гадзіны на чыгуначным перагоне Лазурная — Касцюкоўка.

Машыніст хуткаснага цягніка Мінск — Гомель, які пад’язджаў да абласнога цэнтра, заўважыў, як на параўнальна невялікай адлегласці ля чыгуначнага палатна вырасла постаць чалавека, ён хутка лёг і паклаў на рэйкі галаву. З боку машыніста былі прыняты ўсе неабходныя ў такіх сітуацыях дзеянні, але пазбегнуць трагедыі з-за блізкай адлегласці не ўдалося. Хлопец загінуў.

Была ўстаноўлена асоба маладога чалавека, які здзейсніў такі неадэкватны ўчынак, перадае sb.by. У чэрвені яму споўнілася б 22 гады. Ён жыў у Гомелі з бацькамі, нідзе не працаваў і не вучыўся, ні ў чым дрэнным не быў заўважаны, не меў праблем з праваахоўнымі органамі.

— Па факце здарэння праводзіцца праверка, падчас якой будуць высветлены матывы ўчынку загінулага, — распавёў Гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч.

Рэчыца

Усё адбылося каля 8 раніцы 3 красавіка. Жанчына загінула.

У міліцыі ў якасці асноўнай версіі разглядаюць суіцыд. Раней жанчына неаднаразова выказвала намер скончыць жыццё самагубствам. Яна мела праблемы з псіхікай, некалькі разоў ляжала ў бальніцы.

Таксама злоўжывала алкаголем, была на ўліку ў нарколага.