Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю пракантраляваў, ці гатовыя сельгаспрадпрыемствы да вясенняй пасяўной кампаніі.
На 23 сакавіка ў Вілейскім раёне былі наступныя недахопы:

  •  у “Новай Любаніі” няспраўныя два агрэгаты АПП-6Д, дыскатар для апрацоўкі глебы, культыватар, два раскідвальнікі арганічных угнаенняў.
  •  у Вілейскім райаграсэрвісе былі няспраўныя шэсць энерганасычаных трактароў, пасяўны агрэгат, машына тыпу “Раса”, два камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты.

Паводле аператыўнай справаздачы ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, практычна ўся сельгастэхніка, патрэбная для пасяўной, адрамантаваная і гатовая “да бою”. Але гэта не так.

Пасяўны агрэгат “АПП-6Д”.

Практычна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах рэгіёна нізкая забяспечанасць, а часам і адсутнасць мінеральных угнаенняў і сродкаў засцярогі раслін.

З-за недахопу паліва ў асобных гаспадарках Вілейскага і Валожынскага раёнаў сельскагаспадарчыя работы не праводзілі. Не ўносілі мінеральныя ўгнаенні, не вывозілі арганічныя. Хаця ў некаторых малочнатаварных фермах скапілася шмат угнаенняў.

Камітэт накіраваў лісты ў Валожынскі і Вілейскі райвыканкамы для актывізацыі работ па падрыхтоўцы да вясенняй пасяўной кампаніі.

Дыскатар.