Сустрэчу ладзіць этнаграфічны клуб “Кола”.

Запрошаны госць — Мікалай Аляксеевіч Козенка. Ён збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, арганізатар фальклорных фестываляў «Беларуская полька», «Берагіня”, “Мяцеліца».

Сёння Мікалай Козенка з’яўляецца лідарам у даследаванні і папулярызацыі беларускай народнай танцавальнай культуры.

Вечарына пройдзе па Лібава-Роменскай, 71 (былы дом культуры чыгуначнікаў).