7 красавіка ўвечары ў Вілейскі ГРАНС паведамілі пра задымленне ў кватэры па адрасе Гагарына, 9.
Выратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, высветлілі, што задымленне адбылося з-за ежы на пліце.

Адзін з суседзяў паставіў варыць сабе ежу і заснуў, распавялі ў Вілейскім ГРАНС.

Жанчына-суседка адчула на лесвіцы пах дыму, зайшла ў кватэру і ўбачыла, што ўсе пакоі задымленыя. У адным з пакояў спаў гаспадар. Суседка патэлефанавала ў ГРАНС. Мужчыну выратавалі.