12 красавіка ў 14.00 ў Вілейскім дзяржаўным каледжы па адрасе Гагарына, 4 правядуць “Вясновы фэст-2018”.
Арганізатары абяцаюць яркае свята, конкурсы, песні, танцы.

Повары пачастуюць напоямі, прыгатаванымі з бярозавага соку, цырульнікі прадэманструюць пляценне кос. Рыцары прапануюць паказальнае выступленне.