Здарэнне адбылося ўвечары 8 красавіка на вуліцы Стаханаўскай. 41-гадовы мясцовы жыхар ішоў па вуліцы, калі з аднаго з двароў прыватнага дома забрахаў сабака.
Мужыну гэта не спадабалася, і ён некалькі разоў стукнуў кулаком па металічным плоце. У адказ на заўвагу гаспадыні фігурант стукнуў па агароджы яшчэ некалькі разоў.

Гэтыя ўдары пашкодзілі плот. Папярэдняя сума ўрону – 150 рублёў, распавёў начальнік Вілейскага РАСК Яўген Мягкоў.